Сусветны дзень чыстых рук - ЦДАДзіМ «Маяк» г. Мінска

Сусветны дзень чыстых рук

15 кастрычніка і 5 мая - Сусветны дзень чыстых рук!

Санітарна-эпідэміялагічная служба Рэспублікі Беларусь інфармуе, 15 кастрычніка 2016 года праводзіцца Сусветны дзень чыстых рук.

Рашэнне аб штогадовым правядзенні такога дня прынята Генеральнай Асамблеяй ААН сумесна з Дзіцячым фондам ЮНІСЕФ і Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя ў 2008 годзе.

Мэта Сусветнага дня чыстых рук - прапагандаваць неабходнасць частага і правільнага мыцця рук насельніцтвам зямнога шара, паколькі дбайнае мыццё рук вадой з мылам дапамагае змагацца з вялікай колькасцю інфекцыйных захворванняў.

Брудныя ці дрэнна вымытыя рукі могуць спрыяць перадачы і заражэнню вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі і грыпам, віруснымі гепатытамі, дызентэрыяй і цэлым шэрагам іншых інфекцыйных захворванняў.

Мыццё рук з мылам з'яўляецца адным з самых простых, даступных і эфектыўных спосабаў прадухілення вострых кішачных інфекцый і іншых захворванняў і таму з'яўляецца адной з найважнейшых складнікаў асабістай гігіены кожнага чалавека.

Здароўе чалавека пачынаецца з чысціні рук!

 

Загадчык аддзела эпідэміялогіі

ГУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены,

эпідэміялогіі і грамадскага здароўя»                                                                     В.В. Пашковіч

Абноўлена: 21.10.2016