Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

1

  • Якія правілы прыёму ў аб'яднанні па інтарэсах?

У аб'яднанні па інтарэсах ЦДАДзіМ "Маяк" г.Мінска прымаюцца ўсе асобы, якія маюць права на атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. 

Прыём у аб'яднанне па інтарэсах адбываецца на падставе наступных дакументаў:

  • заява ад імя асобы, дасягнуўшай узросту 18 гадоў, або аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка) непаўналетняга дзіцяці пры прад'яўленні пасведчання аб нараджэнні ці іншага дакумента, які пацвярджае асобу (пашпарта або даведкі з навучальнай установы);
  • медыцынская даведка пра стан здароўя (для спартыўна-тэхнічнага, турысцка-краязнаўчага, фізкультурна-спартыўнага і ваенна-патрыятычнага профілю).
разгарнуць » / « згарнуць

2

  • Ці прадугледжваюцца індывідуальныя заняткі для дзяцей?

У аб'днаннях па інтарэсах, дзе рабяты займаюцца вакалам, вучацца іграць на музычных інструментах, а таксама ў некаторых іншых разам з групавымі заняткамі прадугледжваюцца і індывідуальныя - у адпаведнасці з праграмай дадатковай адукацыі.

разгарнуць » / « згарнуць

3

  • Ці патрабуецца для заняткаў у аб'яднаннях па інтарэсах "школьная форма"?

Паняцце «школьная форма» больш датычыць установы агульнай сярэдняй адукацыі. ЦДАДзіМ "Маяк" г. Мінска з'яўляецца ўстановай дадатковай адукацыі, і тут рабяты наведваюць заняткі ў свабоднай форме - акрамя аб'яднанняў па інтарэсах, у якіх патрабаванні да адзення дыктуе змест дзейнасці. 

разгарнуць » / « згарнуць

4

  • Ці ёсць папярэдні адбор для запісу ў аб'яднанні па інтарэсах?

У аб'яднанні па інтарэсах ЦДАДзіМ "Маяк" г.Мінска прымаюцца ўсе асобы, якія маюць права на атрыманне дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Аднак прыём у некаторыя аб'яднанні ажыццяўляецца пры выкананні некаторых умоваў, прадыктаваных зместам іх дзейнасці.

разгарнуць » / « згарнуць

5

  • Якія прыналежнасці патрэбны для заняткаў у аб'яднанні па інтарэсах?

На арганізацыйным сходзе педагог падрабязна раскажа аб дзейнасці ў аб'яднанні па інтарэсах і назаве спіс неабходных матэрыялаў.

разгарнуць » / « згарнуць

Раздзелы сайта