Архіў навін - ЦДАДзіМ «Маяк» г. Мінска

Архіў навін

04.08.17

Познавательная программа по ОБЖ "Минск безопасный"

4 жніўня 2017 года на стадыёне ДУА "Сярэдняя школа № 55 г.Мінска" супрацоўнікамі аддзела культурна-дасугавай дзейнасці была арганізавана і праведзена пазнавальная праграма "Мінск бяспечны" для выхаванцаў летніх аздараўленчых лагераў. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі АРВОД і РАНС Ленінскага раёна.

Хлопчыкі і дзяўчынкі падарожнічалі па станцыях «Пажарная каманда», «Бяспечная дарога», «Нам вада - не бяда!» і «Вясёлая бяспека», выконвалі розныя заданні і атрымлівалі каштоўныя веды па правілах бяспечных паводзін у летні час.