Архіў навін - ЦДАДзіМ «Маяк» г. Мінска

Архіў навін

11.09.17

Дзень горада ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе

Традыцыйна з Днём нараджэння горад Мінск 9 верасня віншавалі творчыя калектывы Ленінскага раёна.

У святочным канцэрце, які адбыўся ў Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе прынялі ўдзел ДУА "Сярэдняя школа №17 г.Мінска", ДУА "Сярэдняя школа №134 г.Мінска", ДУА "Сярэдняя школа №4 г.Мінска"; ДУА "Сярэдняя школа № 111 г.Мінска", ДУА "Сярэдняя школа № 51 г.Мінска", Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж лёгкай прамысловасці і комплекснай лагістыкі, Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт.

Свае лепшыя нумары любімаму гораду падаравалі і выхаванцы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі «Маяк» г.Мінска: вакальны ансамбль «Юнацтва» (кіраўнік Гатоўцава Таццяна Міхайлаўна), ансамбль "Росніца" (кіраўнік Ушакова Таццяна Ўладзіміраўна), вакальны ансамбль «Маладыя галасы» (кіраўнік Коназ Таццяна Афанас'еўна), калектыў эстраднага танца «Натхненне» (кіраўнік Бараноўская Алена Валер'еўна), салістка вакальнага ансамбля «Зорны дождж» Савіцкая Алеся і салістка вакальнага ансамбля «Маладыя галасы» Левановіч Ксенія.