Архіў навін - ЦДАДзіМ «Маяк» г. Мінска

Архіў навін

02.09.17

Дзень адчыненых дзвярэй у ЦДАДіМ "Маяк"

2 верасня 2017 года ў Цэнтры дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі "Маяк" г.Мінска адбыўся дзень адчыненых дзвярэй "Гаворыць і паказвае "Маяк".

Для гасцей мерапрыемства супрацоўнікамі і выхаванцамі ЦДАДіМ "Маяк" быў падрыхтаваны святочны канцэрт.

Усе жадаючыя маглі паўдзельнічаць у майстар-класах па вырабе ўпрыгожванняў з пацерак і выцінанкі, разыграць шахматную партыю, напісаць сваю першую карціну, пакатацца на квадрацыклах, прымерыць на сябе вобраз сярэднявечнага рыцара і многае іншае. Была арганізавана работа роставых лялек і гульнявая пляцоўка.

У ходзе мерапрыемства працаваў запіс у аб'яднанні па інтарэсах: бацькі і дзеці маглі азнаёміцца, атрымаць кансультацыю і выбраць занятак у адпаведнасці з пажаданнямі і перавагамі.