А ў нас Масленка! Бывай, зіма красненька!
25.02.2023Па-хатняму сёння цёпла і ўтульна ў дзяржаўнай установе "Спецыяльны дом для ветэранаў, састарэлых і інвалідаў №1". Да яе пастаяльцаў завіталі Грамадскія арганізацыі Ленінскага раёна Чырвоны Крыж і Беларускi саюз жанчын, навучэнцы і педагогі ЦДАДзіМ «Маяк».
Разам святкавалi, спявалі, ладзілі масленічныя забавы, танчылі і частаваліся блінамі. Гэта так важна - увага, цяпло, падтрымка, словы падзякі і любові нашым пажылым людзям!
