Минск, пер. Полевой, 2а 310-35-24
РУС БЕЛ ENG

Архив новостей

Падарожжа да вытокаў

24.05.2023
24 мая педагогі Цэнтра "Маяк" наведалі філіял Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь "Дом Ваньковічаў. Культура і мастацтва першай паловы ХIХ стагоддзя".

Сярод гістарычных  артэфактаў дома-музея асаблівае месца заняла персанальная выстава карцін педагога дадатковай адукацыі - майстрыні Вольгі НАЛІВАЙКА ў тэхніцы "выцінанка".

Экспазіцыя "Папяровыя мары" аб’яднала шэраг творчых работ, сярод якіх матывы народных святаў,  прыроды і кахання, слуцкія паясы, герб Мінска, выява Францыска Скарыны і іншае.

Прыяднацца да рукатворнага хараства можа кожны аматар творчасці. Выстава працуе да 29 чэрвеня.

Яркие моменты лета-2026

Интернет-ресурсы: