Фальклорны фэст «Вясна-красна на ўвесь свет»
29.03.2024Вясна, вясна красная, прыйдзі, вясна з радасцю,
з дажджамі моцнымі, з хлябамі багатымі!
Фальклорны фэст «Вясна-красна на ўвесь свет» адбыўся сёння ў Сацыяльна-педагагічным цэнтры Ленінскага раёна.
Пад час фэста дзеці з задавальненнем спявалі песні-вяснянкі, песні-заклічкі, вадзілі карагоды, гулялi ў вясёлыя гульнi, адгадвалi загадкi.

