Минск, пер. Полевой, 2а 310-35-24
РУС БЕЛ ENG

Интересные публикации на нашем ТГ-канале

21 лютага - Сусветны дзень роднай мовы

21.02.2025

Гонар і скарб

Мова адлюстроўвае нацыянальны характар, лад жыцця, традыцыі, звычаі і мараль кожнага народа, адрознівае нацыю ад іншых.

У час сусветнай глабалізацыі, калі амаль паўсюдна адбываецца змешванне народаў і культур, як ніколі востра паўстала праблема абароны моўнай разнастайнасці.

Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за 6000 моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення.

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА. Першапачаткова з ініцыятывай свята роднай мовы выступіў Бангладэш, дзе 21 лютага 1957 года загінулі 5 студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове.

Галоўная мэта свята – захаванне і падтрымка нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.

* * *

З нагоды свята раім занатаваць 10 яскравых фактаў пра роднае слова і прыгатаваць самыя смачныя стравы нацыянальнай беларускай кухні!

Адзначаем свята роднай мовы па-беларуску!

Спасылка на пост у ТГ

Яркие моменты лета-2026

Интернет-ресурсы: