Дзень славянскага пісьменства і культуры штогод адзначаюць 24 мая.
Славянская культура — гэта лад жыцця, фальклор, нормы зносін, звычаі, абрады і святы, а яшчэ — симвалічныя абярэгі ў выглядзе лялек.
Напярэдадні свята мусім узгадаць самыя цікавыя факты пра лялек-беражніц.
Лялька спрадвеку суправаджала чалавека на працягу жыцця:
- сустракала немаўля ў калысцы,
- дапамагала ў цяжкія часы,
- засцерагала ад хваробы.
З даўніх часоў абярэгі мелі велізарную ролю ў побыце і духоўным жыцці славян, былі не проста цацкамі, а захавальнікамі памяці народа, праваднікамі сілы, сімвалам сувязі пакаленняў.
У кожнай лялькі - сваё прызначэнне і характар, свае правілы вырабу. Вылучаюць гульнявыя і абрадавыя, абярэжныя і гаючыя лялькі.
Сёння, у XXI стагоддзі, лялькі-беражніцы зноў набіраюць папулярнасць як частка адраджэння народных традыцый.

🔘 ВЯДУЧКА: складаецца з дзвюх лялек, чые рукі ўяўляюць сабой адно цэлае, што сімвалізуе еднасць, любоў, непарушную сувязь маці і дзіця.
🔘 КРУПЯНІЧКА: спрыяе росквіту дома, забяспечвае сытае жыццё. Пад час вырабу ляльку напаўняюць збожжам.
🔘 ПАДАРОЖНІЦА: абярэг дапамагае знайсці дарогу да дому, забяспечвае ўдалае падарожжа. Яго вырабляла маці для сына, жонка для мужа. Лялька мела мяшэчак з зямлёй ці попелам з роднай печы.
🔘 МАТУХНА: лялька з немаўлём на руках — сімвал пладавітасці, вялікай сям'і, сувязі пакаленняў.
🔘 ДАМАВУШКА: дапамагае разумна вясці гаспадарку, захоўвае лад і парадак, прыносіць багацце. Унутр абярэга абавязкова клалі манетку.
🔘 ШЧАСЛІЎКА: лялька з доўгаю касою — сімвалам паспяховага жыццёвага шляху, прыцягвае радасць і добрыя падзеі.
🔘 ДЗЕСЯЦІРУЧКА: спрыяе гаспадыні ў хатніх занятках, кожная рука дапамагае ў асобнай справе.
🔘 КУБЫШКА: лялька-лекар, умацоўвае здароўе. Напаўнялася зёлкамі.
Спасылка на ТГ