У сценах 28-й гімназіі адбылося сапраўднае народнае свята. Фальклорны ансамбль «Жбанок» (педагог Глафіра Цярэня) традыцыйна «гукаў» вясну, напаўняючы прастору аўтэнтычнымі гукамі.
Усім саставам пад баян (акампаніятар Андрэй Ярох) выканалі веснавую песню «Благаславі маці вясну сустракаці», старэйшыя ўдзельніцы ансамбля цешылі гасцей акапэльным выкананнем песні «Вясна, хадзі ў двору».
Чулі вясну? Яна ўжо ідзе!

