Кіраўнік гуртка: Мордань Дар'я Анатольеўна, педагог дадатковай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі.
Праграма мастацкага профілю, базавы ўзровень вывучэння адукацыйнай галіны “Музычная творчасць”, напрамак “Фальклор”.
Кантактны тэлефон: +375295757903.
Узрост навучэнцаў – 9-13 гадоў.
Тэрмін навучання – 1 год.
Месца правядзення – клуб па месцы жыхарства «Равеснік» (пр. Ракасоўскага, 102/3).
Аўтэнтычныя традыцыі выканання песень атрымалі статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь, таму вельмі важна працягваць традыцыі. Праца з музычным і вусным фальклорным матэрыялам з'яўляюцца адным з лепшых сродкаў развіцця творчых здольнасцей вучняў. Фальклор дазваляе не толькі ажыццяўляць грамадзянскае выхаванне, але і эфектыўна фармаваць творчыя ўменні і навыкі. Навізна праграмы фальклорнага ансамбля “Млынок” ў тым, што яе засваенне адбываецца ў непасрэднай узаемасувязі з рознымі відамі народнай творчасці, этнаграфіяй і міфалогіяй, вывучэннем народных гульняў і танцаў.
Кіраўнік
Мордань Дар'я Анатольеўна:
– педагог дадатковай адукацыі першай кваліфікацыйнай катэгорыі,
– аспірант Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў,
– лаўрэат міжнародных конкурсаў,
– удзельнік перадач на радыё і тэлебачанні.
Праграма гуртка
Мэта: развіццё творчых здольнасцей вучняў сродкамі аўтэнтычных спеваў.
Па заканчэнні навучання навучэнцы будуць:
– ведаць традыцыйную культуру свайго народа; тэхніку выканання каляндарна-абрадавай музыкі беларусаў; асновы народнага музычна-харэаграфічнага мастацтва Беларусі;
– ведаць рэгіянальныя традыцыі святаў і абрадаў; выконваць творы з беларускага календара (восеньскія абрады:, «Багач», «Піліпаўка»; зімовыя і вясновыя святы: «Каляды», «Вялікдзень»; летнія: «Купалле»,«Жніво»);
– валодаць аўтэнтычнай манерай спеваў.
